СТАРЭ́ЎСКІ ШКЛОЗАВО́Д Дзейнічаў у 1897—1925 у в. Старэва Бабруйскага пав. (цяпер у Слуцкім р-не, Мінскай вобл.). Вырабляў шкляныя лямпы выдзіманыя і прасаваныя, лямпавае шкло, чарніліцы, бутэлькі, слоікі, хрустальныя вырабы. У 1910 меў паравы рухавік і паравы кацёл. У 1913—16 належаў «Таварыству Старэўскага хрустальнага і лесапільнага з-даў». У 1913 працавала 108 рабочых. У 1908 на міжнар. выстаўцы ў Марселі (Францыя) прадукцыя з-да адзначана Гран-пры.

т. 15, с. 167

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)